10 фактаў пра Янку Купалу, якіх вы не ведалі

Культ • Александр Мелеховец
28 чэрвеня была гадавіна смерці Янкі Купалы – 76 год, як яго пасля непрацяглай барацьбы выкінулі ў пралёт лесвіцы гатэля «Масква». А сёння, 7 ліпеня, гадавіна ягонага нараджэння – 136 год. У гэтыя некалькі дзён ёсць нагода яшчэ раз прыгадаць у размове нашага славутага Песняра. Трымайце 10 фактаў, якія не друкуюць у падручніках па гісторыі.

1. Быў шчодры на падарункі сябрам, знаёмым і простым людзям

Неаднойчы можна было чуць расказы, як Купала гасцінна частаваў сяброў. І ў сваёй хаце, з якой пастаянна не вылазілі літаратары і нелітаратары. І проста па дарозе, сустрэўшы, пакупаў літаратурнаму маладняку піва, квіткі ў кіно на ўсю вялікую кампанію, а сам не ішоў – «я ўжо глядзеў гэты фільм» і г.д. Ці неяк ехаў з жонкай доктара, свайго сябра. Кажа, дапамажыце выбраць годны сервіз у падарунак, у вас добры густ. Паехалі, жанчына выбрала найлепшы. А Купала кажа «заверніце» шафёру – каб адвёз дадому жанчыне. Сам пастаянная плаціў за ўсіх у рэстаранах, але вельмі крыўдзіўся, кал іспрабавалі заплаціць за яго.

2. Адмовіўся ад пабегу ў Еўропу

У 30-х у падарожжы па Славакіі Купале прапаноўвалі застацца і збегчы з СССР у Заходнюю Еўропу. Але ён адмовіўся. Гэта цяжка зразумець сённяшней моладзі, якая пад уплывам ідэялогіі марыць пра «зваліць». Тым больш, што ў 1930-м Купала з-за пераследу НКУС ужо cпрабаваў забіць сябе і цудам выжыў, вымалёўвалася яшчэ і новая небяспека ад НКУС, якая таксама ледзь не каштавала жыцця паэту.

Чаму не збёг? Шмат чаму. Палічыў, што для беларускай справы больш карысці ад яго будзе тут, хай сабе ў савецкай, але Беларусі. Тым больш, тут ён быў Купала, велічная фігура, а там, лічы, ніхто. Зноў жа, тут заставалася маці і жонка.

3. Цярпеў знявагу да сваiх кніг

У чарговы момант, калі крытыка небяспечна навісла над Купалам, быў адазваны ўжо гатовы, навёханькі надрукаваны тыраж яго кнігі. І не проста на склады ці для знішчэння, кАты прыдумалі больш зневажальнае для аўтара і кнігі. Купалавы кнігі рвалі, у іх заварочвалі ў магазінах тавары. Цяжка ўявіць гатую несуразмернасць – веліч Песняра і нізасць такіх учынкаў над яго спадчынай.

4. Абараняў ад раскулачвання маці і сястру

Купала ледзь паспеў уратаваць ад ссылкі ў Сібір і верагоднай смерці маці і сястру. Іх ужо «аформілі» і везлі ў вагонах на усход. Купала праз знаёмствы і неверагоднымі высілкамі паспеў іх вызваліць – дагнаў цягнік і зняў родных.

5. Не здаваў сяброў

Падчас следства ў 30-м Купала трымаў сябе так, каб нікому не пашкодзіць, не называў прозвішчаў і інфармацыі, на падставе якой іншыя маглі б пацярпець. Хаця, гэта давалася яму нялёгка. Нягледзячы на тое, што, па звестках, да Купалы не прымянялі фізічныя здзекі і катаванні, якіх амаль ніхто не вытрымваў, псіхалагічна ціснулі так, што давялі яго да самагубства ўвосень 30-га года. Купала успароў сябе жывот нажом. На шчасце, яго знайшла пачуўшая стогн жонка і вызвала дапамогу.

6. На музыку пакладзена больш за 70 вершаў Купалы

Да спадчыны паэта звярталіся музыкі самых розных часоў і стыляў. Але найбольш, як па мне, адчуваў душу Купалы Ўладзімiр Мулявін, напісаўшы каля 40 кампазіцый па творах Купалы. З іх дзьве крупныя формы – «Песня пра дол» і «Гусляр» (сумесна з І.Лучанком). Усім раю дакрануцца да гэтай спадчыны, гэта цудоўныя мелодыі, як паручкацца з Купалам, не меней.

7. Усё жыццё кахаў дзяўчыну, якая яму адмовіла

Гаворка ідзе, канешне ж, пра Паўліну Мдзёлку, якая чырвоным шнурочкам праходзіць праз усё жыццё Янкі Купалы ад іх знаёмства ў дарэвалюцыйнай Вільні да апошніх дзён Купалы ў Маскве 1942-м.

Купала прапаноўваў ёй руку і сэрца, але ці то па дурасці (а Паўлінцы тады было трохі болей за 16 гадкоў), ці то яшчэ чаго, але яна адшыла ўжо тады вядомага паэта. 
Потым было вянчанне на яе лепшай сяброўцы (прычым сама Мядзёлка даведалася пра гэта толькі праз год, і гэта падобна на «жаніцьбу назло»), з якой Купала душа ў душу пражыў усё астатняе жыццё. Пасля яшчэ была дапамога па працы, калі тое было патрэбна Паўліне ў 20-я гады. Потым перыядычныя сустрэчы да самых апошніх дзён. Мядзёлку нават вінавацяць у супрацы з органамі і тым, што менавіта яна выманіла Купалу да забойцаў на лесвіцу. Хаця, апошняе цяпер складана даказаць ці адрынуць. Падобна было на тое, што і Мядзёлка мела пачуцці да Купалы доўгі час, і нават пасля яго смерці.

8. Не пісаў вершаў амаль год

Калі Купалу напаткала навіна пра напад немцаў на СССР, ён быў агаломшаны, вельмі перажываў. Збольшага яшчэ і таму, што асноўны націск прыняла на сябе яго любімая зямелька – Беларусь. Ён не мог пісаць вершаў доўгі час. Пакуль не спатрэбілася напісаць «Ліст беларускіх партызанаў», які вельмі шчыры ў сваёй нянавісці да тых, хто руйнаваў Беларусь.

9. Стрыміў з папойкі

Можна афіцыйна лічыць Купалу першым стрымерам Беларусі. Бо ў 30-х неяк зладзіці прамую трансляцыю (хоць і аудыа) па радыё з нейкага свята ў купалавай хаце. Сабралося шмат гасцей, літаратары і інш. Шмат смачнай закускі і выпіўкі. Усе, прабачце, надзяўбліся і раз-пораз саскоквалі ў размове на небяспечныя тэмы. На што Купала, нэрвуючыся за гасцей, паўтараў: «Цішэй, сябры, нас жа запісваюць!».

10. Прадчуваў, што яго заб’юць

Апошнія дні Купала баяўся за сваё жыццё, аб гэтым сведчаць яго размовы з сябрамі. Александроўскую (любіміцу Сталіна, оперную спявачку) ён прасіў пабыць з ім, не ад’язжаць пару дзён: «Пачакай трохі, пабудзь тут, мне дрэнна, можа, і ня жыць». Але яна паехала. Сябрам Купала казаў пра людзей, якія пастаянна сочаць за ім, прасіў не пакідаць яго аднаго. Пісьменнікі прыставілі да Купалы сваю «варту» – маладога літаратара падужэй. Але яго ў дзень смерці Купалы выклікалі ў ваенкамат і пратрымалі да вечара.

P.S.

Насамрэч, шмат фактаў можна прыводзіць пра Янку Купалу, пра якія вы не даведаецеся ні ў аднолькавых падручніках, якія перадрукоўваюць з года ў год, ні яшчэ недзе. Але забываць, чым быў Купала для нас, што ён нам пакінуў у спадчыну, нельга. Бонусам вось яшчэ моцны факт – Купала апошнія месяцы лаяў у асабістых размовах не каго-небудзь, а самога айца народаў таварышча Сталіна. Што было ў той час раўнаважна смяротнаму прысуду самому сабе. За што лаяў? За тое, што сваей палітыкай той аддаў на расправу фашыстам Беларусь, за тое, што за некалькі дзён проста сдаў цэлую рэспубліку. Як лічыце, дастаткова такіх выказванняў было для ліквідацаі паэта ў самыя хуткія тэрміны?

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Почему нам указывают, что делать?» Ответ всем, кто считает, что женщина обязана рожать детей, а не играть в футбол

Культ • Евгения Долгая

Генеральный секретарь Белорусской федерации футбола Юрий Вергейчик вчера сделал заявление: «Футбол – не женский вид спорта. Предназначение женщин – рожать». Сегодня генсек извинился и признал, что каждый человек вправе сам выбирать, чем заниматься в жизни. А KYKY поговорил с девушками, которые занимаются или занимались футболом, чтобы показать: кажется, мужчины зря делят мир и спорт на мужской и женский.